Усяго патроху3838

Памятаеце футбаліста-мажора Іллю Лухвіча? Ён на «хіміі», але зноў хваліцца дарагімі машынамі і парушае правілы ФОТЫ

Год таму 19-гадовы футбаліст Ілля Лухвіч стаў «зоркай»: у СМІ трапілі відэаролікі, дзе юнак ганяе на мамчынай «Інфініці», парушаючы правілы. Прычым, здымаў і выкладваў відэа сам Ілля.

Пасля за сына выбачаўся бацька, былы футбаліст зборнай Беларусі Аляксандр Лухвіч. А ўлетку Ілля разам са сваёй дзяўчынай Настассяй атрымалі адпаведна два і паўтара года хатняй «хіміі».

Парачку асудзілі не за гонкі, а за махлярства з айфонамі: маладзёны куплялі няспраўныя тэлефоны, пасля прадавалі іх нібыта нармальныя.

Здавалася б, прыгодаў і ўвагі СМІ Іллі Лухвічу мусіла хапіць. Але ж не.

Новую падборку кантэнту ад Іллі апублікаваў партал «Трыбуна». Лухвіч-малодшы завёў новы акаунт у інстаграме, дзе працягвае хваліцца і той самай «Інфініці», якую бацькі абяцалі забраць, і новай машынай — дарагой «БМВ» з «няпростым» нумарам.

Акрамя таго, Лухвіч-малодшы працягвае і ганарыцца парушэннямі ПДР, і выкладваць сторыз з машыны, на якой катаецца ў горадзе з хуткасцю паказвае 100 кіламетраў у гадзіну. Ну і не забывае разводзіць «срач» у каментах, пантуючыся і грашыма, і бацькам (якога, шчыра кажучы, больш за ўсіх шкада ў гэтай гісторыі).

За тры і больш парушэнняў (спагнанняў) чалавек, прысуджаны да хатняй хіміі, атрымлівае статус злоснага парушальніка. У яго дачыненні заводзіцца крымінальная справа за ўхіленне ад адбыцця пакарання. У такім разе парушальніку пагражае да трох гадоў рэальнага пазбаўлення свабоды.

«Наша Ніва» звязалася з Іллёй Лухвічам, але ён адмовіўся ад каментароў:

«Вы мне пазванілі а 7-й вечара, каб дэбільныя пытанні пазадаваць? То зайдзіце ў каменты, пагаварыце там з людзьмі, ім гэта таксама цікава. Нумар мой выдаліце і не званіце больш ніколі».

Бацька за сына не адказвае. Але ў мінулы раз Аляксандр Лухвіч павёў сябе вельмі сумленна: прыйшоў у каментары да артыкула, выбачаўся за паводзіны сына.

Таксама Лухвіч-старэйшы не ігнараваў пытанні журналістаў: адказваў на ўсе непрыемныя пытанні, абяцаў жорстка пагаварыць з сынам. Карацей, прыкрываў Іллю, абсалютна не адмаўляючы, што сын перагнуў палку.

«Наша Ніва» расказала пра новыя прыгоды Іллі Лухвіча яго бацьку. Аляксандр Лухвіч здзівіўся, але паабяцаў разабрацца.

«Не можа быць… «Інфініці» ў яго даўно няма, мы забралі. «БМВ» — гэта яго, ён сам набыў у лізінг. Гэта старая мадэль, яна не каштуе шалёных грошай.

Сын працуе ў салоне, прадае аўтамабілі. Ён стаў нашмат разумнейшым, спакайнейшым. У нейкія гісторыі не трапляў, не ганяе, наколькі я ведаю… Так што дзякуй, што паведамілі, разбяруся. Пагавару з ім».

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет5

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?3

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку3

Ізраіль наносіць удары па Іране і Емене4

Трамп і Пуцін гадзіну гаварылі праз тэлефон7

«Чарнагорыя нікому не хоча даваць прытулку». Беларуска расказала пра перавагі і складанасці жыцця ў гэтай краіне1

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?19

Падчас ізраільскіх удараў загінуў дарадца аяталы Хаменеі, які летась прылятаў у Мінск1

У Мінесоце напалі на дамы двух палітыкаў-дэмакратаў, ёсць ахвяры7

Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет5

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць