7 сакавіка ў маскоўскім спорткомплексе «Алімпійскі» адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміяй «Чартаў тузін. Топ 13». Другі год запар найлепшым у намінацыі «відэакліп» прызнаны кліп гурту «Ляпіс Трубяцкой», зняты беларускім рэжысёрам.

Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі» ужо другі раз запар трапляе у лік пераможцаў «Чартавага тузіну». Год таму «Ляпісы» атрымалі прэмію за кліп «Капітал», зняты рэжысёрам Аляксеем Церахавым. У гэтым годзе яны ізноў трапілі ў намінацыю «Відэакліп» – і зноў з ролікам Церахава! Канкурэнцыю «Ляпісаўскім» «Агеньчыкам» складалі Дэльфін з ролікам «Снег» і «Мумій Троль» з працай «О, рай!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?