Фота Спорт-Экспресс.

Фота Спорт-Экспресс.

27-гадовы галкіпер футбольнай зборнай Беларусі Юры Жаўноў стаў капітанам ФК «Масква».

Рашэнне зрабіць яго капітанам прыняў галоўны трэнер клуба Міодраг Божавіч.

«Я прыйшоў да высновы, што на гэты момант найлепшай кандыдатуры, чым Юры Жаўноў няма. Ён служыць аўтарытэтам для партнёраў, з’яўляецца лідэрам калектыву.Мяркую, што і гульцы за яго б прагаласавалі б», ‑‑ цытуе Спорт‑Экспресс словы чарнагорскага спецыяліста.

***

Чэмпіянат Расіі стартуе ўжо ў гэтыя выходныя. 14 сакавіка ФК «Масква» правядзе свой першы матч, згуляўшы дэрбі з «Дынама».

Летась ФК «Масква» была 9‑й, пазалетась — 4‑й.

Ураджэнец Добруша Юры Жаўноў гуляе ў камандзе ад 2005 г., правёў 95 матчаў.

Цікава, што ў «Маскве» ёсць яшчэ два футбалісты-беларусы — і таксама два варатары: Антон Амельчанка і Ілля Гаўрылаў.

У 2004 г. Юры Жаўноў у матчы Кубку УЕФА супраць тбіліскага «Дынама» (тады Юры гуляў за БАТЭ) забіў мяч у чужыя вароты ўдарам ад сваіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0