Папулярныя беларускія блогеры tonkacheva і nescerka паднялі ў сваіх дзённіках тэму дзейнасці старшыні Беларускага Хельсінскага камітэту Алега Гулака.

Блогерка tonkacheva расказвае пра выпадак, які здарыўся на прыёме з прычыны прыезду дэлегацыі ПАРЕ ў Мінск, дзе адбылася размова з «калегам па праваабарончай дзейнасці, запрошаны для ўдзелу ў грамадскай радзе пры Адміністрацыі прэзідэнта». Маецца на ўвазе старшыня БХК Алег Гулак.

Суразмоўца tonkacheva‑й пачаў гаварыць пра тое, што «мы назіраем паляпшэнне. Патрабаванні Еўрасаюзу так ці інакш выконваюцца. У адносінах акцый паводзіны ўладаў сталі менш брутальнымі». На пытанні пра акцыі моладзі 14 і 16 лютага праваабаронца адказаў, што «14‑га толькі выціскалі з Плошчы. І ўвогуле, патрэбна разабрацца навошта гэтыя акцыі былі арганізаваныя, магчыма, якраз да прыезду еўрапейскіх дэлегацый».

Nescerka таксама прыводзіць прыклад, што на свае вушы чуў, як на Радзе еўрапейскай інтэграцыі Алег Гулак выказваўся наконт таго, што затрыманне Арцёма Дубскага цалкам адпавядае нормам закону. Прысутным прыйшлося нагадаць, што на хімію яго зацягнулі па наклёпе і, значыць, незаконны прысуд юрыдычна нікчэмны.

Гулак «нібыта спрабуе ўзважыць усё аб’ектыўна, а гэта выглядае як апраўданне рэпрэсій. Гэта так і выглядае — што БХК пачынае дзейнічаць у рамках нейкага падспуднага кантракту з уладамі, якая дазваляе вам існаваць у краіне легальна», — падводзіць вынік nescerka.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?