Кнігарня Логвінаў у галерэі Падземка прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара.

Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф, проста паглядзець.


12 сакавіка

Артур Клінаў

Мастак, пісьменнік, выдавец. Культавая постаць еўрапейскага культурнага андэграўнда. Стваральнік канцэпта «Менск — Горад Сонца».

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Менску. У 1987 г. скончыў аддзяленне архітэктуры Беларуская Тэхнічнай Акадэміі. З 1998 кіраўнік беларусай асацыяцыі сучаснага мастацтва.

З 2001 г. выдавец і рэдактара часопіса pARTisan. Аўтар кніг «Малая падарожная кніга па Горадзе Сонца»(Логвінаў, 2007) (нямецкае выданне: Sonnenstadt der Traume, 2006 Frankfurt, Suhrkamp Verlag; польскае выданне Mińsk. Przewodnik po Mieście Słońca (Czarne, 2008)


19 САКАВІКА

Уладзімер Арлоў

Пісьменнік, паэт, гісторык. Нарадзіўся ў 1953 г. у Полацку. У 1975 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ.

Аўтар кніг Добры дзень, мая Шыпшына (Мн, 1986), Мой радавод да пятага калена. (Мн., 1993); Таямніцы полацкай гісторыі (Мн, 1994, 2000, 2002) Адкуль наш род (Мн., 1996; Вільня, 2000,2003). Час чумы (Логвінаў, 2005), Сланы Ганібала (Логвінаў, 2005), Паром празь Ля‑Манш (Логвінаў, 2006) і інш. У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам: Дзесяць стагодзьдзяў беларускай гісторыі (862—1818) (Вільня, 2001,2002. (2001).

У суаўтарстве са Змітром Герасімовічам: Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя (Martin, Slovakia, 2003).

26 сакавіка

Марыя Мартысевіч (Maryia Martysevich)

Пісьменніца, паэтка, журналістка і блогерка.

Нарадзілася ў 1982 г. ў Менску. У 2004 г. скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэту, у 2005 — аддзяленьне філязофіі/літаратуры Беларускага Калегіюму. Cтыпэндыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.).

Як журналістка супрацоўнічае з газэтай «Новы час» і мультымэдыя часопісам CD_MAG. Перакладае паэзію і прозу з ангельскай, польскай, рускай, украінскай, чэскай моваў. Як эсэістка і паэтка ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных фестываляў культуры ў Беларусі, Польшчы, Літве, Славакіі, Украіне. Яе вершы і эсэ перакладаліся на украінскую, чэскую, славацкую, польскую, літоўскую, нямецкую, рускую мовы.

У Беларусі публікуецца ў часопісах «ARCHE», «Дзеяслоў», «pARTyzan». Аўтарка кнігі «Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе» (Логвінаў, 2008). Жыве ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0