Фота tut.by

Фота tut.by

Мюнхенская «Баварыя» прапануе 8 млн еўра за паўабаронцу зборнай Беларусі Аляксандра Глеба, які так і не здолеў нармальна загуляць у "Барселоне".

Нямецкі гранд хоча знайсці замену вінгеру Франку Рыберы, якога наўрад ці удасца ўтрымаць у Мюнхене, піша Прессбол.

Глеб перайшоў у «Барсу» ўлетку з лонданскага «Арсенала» за 15 млн еўра, у якім ён быў ключавым гульцом. У складзе «кананіраў» Глеб правёў тры сезоны. Да гэтага, у 2001-2005 гг. гуляў за нямецкі «Штутгарт».

Усяго ў складзе «Барселоны» А. Глеб згуляў 24 матчы,

але толькі 13 — у іспанскім чэмпіянаце (роўна палову матчаў клуба). З іх 5 разоў выходзіў у стартавым складзе), таксама 4 матчы згуляў Глеб у Лізе чэмпіёнаў, 7 — у Кубку Іспаніі).

Заўтра «Барселона» згуляе матч у адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў з французскім «Ліёнам». У Ліёне каманды згулялі ўнічыю - 1:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?