Аляксандр Лукашэнка наведае Арменію з рабочым візітам. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 9 сакавіка падчас яго тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам,паведамляе прэс‑служба беларускага прэзідэнта.
Тэрміны візіту будуць узгодненыя па дыпламатычных каналах, паведамляе прэс‑служба.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні пашырэння гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва ўзаемадзеяння ў межах інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, у прыватнасці АДКБ і СНД, актуальныя тэмы міжнароднага парадку дня і пытанні функцыянавання эканомік краін ва ўмовах сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу.
0
0
0
0
0
0