Як паведамляе прэс‑служба Партыі БНФ, з такой ініцыятывай выступіў Віктар Івашкевіч на сходзе мінскай суполкі партыі.
Фронтаўцы распачалі сваё пасяджэнне хвілінай маўчання ў знак памяці Яны Паляковай. Старшыня мінскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч абвясціў збор ахвяраванняў, якія будуць перададзеныя маці Яны Паляковай у Салігорск.
Кіраўніцтва Партыі БНФ выказала шчырыя спачуванні маці праваабаронцы Яны Паляковай, яе блізкім і сябрам.