Польскія журналісты за арганізацыю кампаніі «Свабода слова для Беларусі» атрымалі бронзавага лява на знакамітым Канскім фэстывалі рэклямы. У лістападзе 2005 году найбуйнейшыя польскія газэты Rzeczpospolita ды Gazeta Wyborcza выйшлі з амаль цалкам перакрэсьленымі тэкстамі, паказалі гэткім чынам, як бы яны выглядалі, калі б падвергнуліся цэнзуры.

Ініцыятарам акцыі было польскае аддзяленьне International Amnesty, якая замовіла прыдумку кампаніі фірме Saatchi & Saatchi Poland. Як паведаміў кіраўнік фірмы Марк Жэландэўскі,найбольш удалым было рашэньне буйных польскіх газэтаў падключыцца да кампаніі.

«Гэтая ўзнагарода - найперш узнагарода сьвету рэклямы і даецца ў прафэсійнай сфэры. Але ў дадзеным выпадку ўсе памятаюць і ведаюць, што гаворка ідзе пра Беларусь. Я радая, што рэклямны сьвет дазнаўся болей пра праблемы Беларусі… Я спадзяюся, што гэта не апошняя такая кампанія. Нашая арганізацыя будзе ахвотна ўдзельнічаць у падобных акцыях», - заявіла прадстаўніца International Amnesty Мірэла Панек.

У 2005 годзе дзьве найбуйнейшыя польскія газэты Gazetа Wyborczа ды Rzeczpospolitа выйшлі 23 лістапада зь цёмнымі палосамі, нібыта цэнзар крэсьліў іх маркерам. Гэтак агульнанацыянальныя газэты паказалі, што салідарныя зь незалежнай беларускай прэсай.

Gazetа Wyborczа ў дадатку да газэты таксама разаслала паштоўку, якую чытач мог адправіць у падтрымку свабоды ў Беларусі на адрас пасольства Беларусі ў Польшчы.

Телеграф

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0