Выканкам асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола» назваў iмя пераможцы конкурсу на лепшы лагатып 19‑га чэмпiянату краiны.

Як паведамiлi карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» ў прэс‑службе АБФФ, iм стаў сталiчны студэнт Максiм Корань, якi вучыцца ў БНТУ на iнжынера‑будаўнiка.

Прыняць удзел у конкурсе Максiму параiў яго брат, актыўны футбольны балельшчык. Раней Максiм Корань ужо перамагаў у падобных творчых спаборнiцтвах — прыдуманыя iм лагатыпы выкарыстоўваюць адна з кампанiй па грузаперавозках i клуб таэквандо.

За перамогу ў конкурсе на лепшую эмблему футбольнага чэмпiянату лаўрэат атрымаў прэмiю памерам у 10 базавых велiчынь (350 тыс. рублёў).

Нагадаем, што 19‑ты чэмпiянат Беларусi па футболе стартуе 4 красавiка, а фiнiшуе 8 лiстапада.

Звязда паводле Мінск-навіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0