10 чалавек загінулі ў выніку надзвычайнага здарэння ў гарадку Вінендэн (зямля Бадэн‑Вюртэмберг) за 20 км на поўнач ад Штутгарта.
17-гадовы хлопец у чорнай уніформе уварваўся ў школу, і не кажучы ні слова, адкрыў агонь. Страляў ён у калідорах і класах.
Паводле звестак паліцыі, загінулі 10 чалавек: у тым ліку дзевяць школьнікаў. Журналісты кажуць пра 16 загінулых.
Нападніку спачатку ўдалося збегчы. Потым паліцыя штурмам узяла дом яго бацькоў. Адмарозка (іншае слова цяжка знайсці) застрэлілі падчас перастрэлкі ў супермаркеце).
Гэта быў 17-гадовы вучань тэхнічнай вучэльні, які раней вучыўся ў школе.