Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч.

Ён нагадаў, што ў пачатку году ў Беларусі была праведзена разавая дэвальвацыя, больш аднамомантавай дэвальвацыі ў нас не будзе. Такім чынам, у насельніцтва зараз няма падстаў скупляць валюту, тым больш што стабільнасць нацыянальных валют развітых краін непрадказальная, зазначае БЕЛТА.

Нагадаем, што 1 студзеня 2009 г. у Беларусі прайшла дэвальвацыя нацыянальнай валюты на 20,45% (на 1 студзеня курс даляра быў устаноўлены на ўзроўні 2 200, на 2 студзеня - 2 650),

з таго часу рубель у дачыненні да даляра дадаткова абясцэніўся амаль на 8,68%, а з пачатку году наогул амаль на 31%.
На сёння курс даляра складае 2 880 рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0