Паводле крыніцаў у расійскім Міністэрстве паліва і энергетыкі, выставіўшы высокія стаўкі транзіту, Беларусь перашкодзіла імпарту ўкраінскай электраэнергіі ў Літву.

У мінулую пятніцу расійская кампанія «Интер РАО ЕЭС» заключыла дзесяцігадовы кантракт з кампаніяй «Energijos Realizacijos Centras» (ERC) на пастаўку ў Літву 2,5 млрд кВт/г у год. Паведамляецца, што кантракт заключаны ў мэтах забеспячэння энергапаставак спажыўцам пасля закрыцця Ігналінскай АЭС. «Energijos Realizacijos Centras» з’яўляецца даччынай кампаніяй «ИНТЕР РАО ЕЭС» у Літве.

Да канца першага кварталу гэтага году кампаніі маюць намер падпісаць яшчэ адзін 10-гадовы кантракт на пастаўку дадатковых аб’ёмаў электраэнергіі ў Літву ў рэжыме суткавага планавання.

Нагадаем, што ў лютым у Вільні адбылася трохбаковая сустрэча міністраў замежных спраў Літвы, Беларусі і Украіны. У ліку іншых пытанняў абмяркоўвалася магчымасць імпарту ў Літву ўкраінскай электраэнергіі праз тэрыторыю Беларусі. Адпаведныя дамовы мусілі падпісаць у траўні. Аднак, як паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу у расійскім Міністэрстве паліва і энергетыкі, выставіўшы высокія стаўкі транзіту, Беларусь перашкодзіла імпарту ўкраінскай электраэнергіі ў Літву. Меркавалася, што аб’ём паставак з Украіны складзе да 2 млрд кВт/г у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?