Па Інтэрнэце пранеслася хваля кпінаў з нагоды таго, як урад за адну ноч павысіў паказчык росту ВУП за люты з 1,4 да 2,3%. Між тым ніхто яшчэ не абверг эканаміста Аляксандра Чубрыка, які на грунце звестак таго ж Белстату падлічыў, што ў студзені эканоміка не толькі не вырасла на 4,2%, як былі абвесцілі, а скарацілася на 5%. У такім разе

які сэнс мае спрэчка, 1,4 ці 2,3, калі насамрэч ужо мінус 8?

Адзін еўрапейскі дыпламат пажартаваў у размове са мной нядаўна. Беларусі добра, сказаў ён: калі ў нашай краіне паніка мацнейшая, чым эканамічныя перадумовы для яе, то ў вас, наадварот, сапраўднага стану гаспадаркі не ведае. У выніку ўсё ціха, усе шчаслівыя. То што, будзеце пераймаць досвед? — пытаюся. Ды не, вядома ж, даступнасць праўдзівай інфармацыі насамрэч ёсць перадумовай для эфектыўных эканамічных паводзінаў на ўсіх узроўнях, паправіўся ён.

Калі на двары мінус 8, а пойдзеш на працу ў плашчыку, можна і дуба даць. Занадта доўгае жыццё ў суб’ектыўнай рэальнасці можа скончыцца вар’яцтвам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?