Артур Клінаў за працай

Артур Клінаў за працай

Уладзімер Арлоў — пісьменнік і прадавец.

Андрэй Хадановіч — паэт перакладчык і прадавец.

Марыйка Мартысевіч — літаратарка журналістка і прадавец.

У мінскай галерэі «Падземка» (пр.Незалежнасці 43) адчынілася «Кнігарня Логвінава», але не проста якая: адзін дзень на тыдзень, у чацвер, з 6 да 7 вечара, кнігу тут можна купіць з рук літаратара.

Пісьменнік павінны трымаць дыстанцыю ад чытачоў – гэта аксіёма. І пэўна таму ў «Падземцы» пісьменніка ад спажыўца кніжнай прадукцыі падзяляе прылавак.

Учора першым прадаўцоў быў літаратар і мастак, аўтар раману «Падарожжа па гораду Сонцу» Артур Клінаў. «Ува мне, пэўна, загінуў крамнік, бо тут я пачуваюся як дома. Калі не быў бы літаратарам, дык абавязкова гандляваў ураздроб», — кажа Клінаў пасля сыходу яшчэ аднаго ашчасліўленага кнігай пакупніка. Літаратар глядзіць на гадзіннік. «Усё, змена скончылася, але пэўна яшчэ трохі папрацую — спадабалася».

19 сакавіка за прылаўкам кнігарні будзе стаяць аўтар «Краіны Беларусь» і зборніка апавяданняў «Ордэн Белай Мышы» Уладзімір Арлоў. Чытачы! У вас з’явілася цудоўная нагода памучыць улюбёнага пісьменніка: «Спадар Арлоў, пакажыце, калі ласка, вунь той раман з самай верхняй паліцы... Не , не падабаецца... А цяпер вунь той зборнік з далёкага кута...» І хай толькі паспрабуе адмовіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?