Паводле курсаў валют, што вызначаюцца Нацбанкам, на 14‑16 сакавіка курс еўра ўстаноўлены на ўзроўні 3 724 рублі 13 капеек (быў на сёння 3 672 рублі).

Нагадаем, што ўвечары 1 студзеня Нацбанк устанавіў курс еўра на 2 студзеня на ўзроўні 3 703 рублі (быў 3 077.14), на такім узроўні ён пратрымаўся выходныя, г.зн. да 5 студзеня, а потым паступова папоўз уніз: на 6 студзеня, напрыклад, ён быў устаноўлены на ўзроўні 3 635 рублёў 76 капеек.

21 студзеня еўра дасягнуў постдэвальвацыйнага мінімуму — 3 451,44.

Потым пачаўся яго паступовы рост — на фоне павышэння курсу даляра. 28 студзеня еўра вярнуўся за мяжу 3 500, 5 лютага перасягнуў мяжу 3 600 рублёў.

Афіцыйны курс даляра ўжо каторы дзень трымаецца на ўзроўні 2 880 рублёў.

Курс расійскага рубля ўстаноўлены на заўтра на ўзроўні 82 рублі 68 капеек (быў 81.60).

АФН паведамляе, што сёння ў сталічных абменных пунктах даляр купляюць у насельніцтва па 2 835 — 2 895 рублёў, прадаюць па 2 895 — 2 937,

еўра купляюць па 3 600 — 3 700, прадаюць па 3 710 — 3 795,

расійскі рубель купляюць па 77,00—81.60, прадаюць па 82,00—84,00 рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?