13 сакавіка суд Калінкавіцкага раёна (Гомельская вобласць) прыгаварыў да сямі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

75‑гадовага пенсіянера, жыхара вёскі Ліпаў за забойства 15‑гадовага падлетка.

Як паведамілі БелаПАН у судзе Калінкавіцкага раёна, суд таксама вынес рашэнне аб выплаце маральнага ўрону сваякам загінулага ў памеры 10 мільёнаў рублёў.

Злачынства было ўчынена 22 лістапада 2008 года.

Школьнікі кідалі снежкі па доме мужчыны. Пенсіянер выйшаў на вуліцу з паляўнічай стрэльбай і выстраліў.

Пазней на следстве ён сцвярджаў, што не хацеў нікога забіваць, а страляў, каб спалохаць хуліганаў, якія, паводле яго слоў, часта кідаліся снежкамі і камянямі ў шыбы, па даху і па сценах яго дома. Карцеччу быў паранены ў галаву вучань 9‑га класа. Пры дапамозе сяброў ён спрабаваў дайсці дамоў. Падлетак памёр па дарозе ў бальніцу.

У дачыненні да пенсіянера была распачата справа па ч. 1 арт. 139 КК (наўмыснае забойства).

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0