Новая кніга ў серыі «Кнігарня Наша Ніва».

Вершы ‑‑ новая форма ў творчасці Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой.

Марыя Антонаўна Вайцяшонак нарадзілася на Алтаі ў г. Змеінагорску ў сям’і польскага асадніка,
высланага напрыканцы 30‑х гадоў з асады Соўчына на Пастаўшчыне.

Дакладная дата нараджэння пісьменніцы невядомая. Выхоўвалася ў дзіцячых дамах на Алтаі, у Маскве, Ракаве на Валожыншчыне, у цёткі Марылі ў вёсцы Грыдзькі.

Скончыла філфак БДУ, настаўнічала ў вясковых школах. Пазней ‑‑ журналістка ў мінскіх выданнях. Сябра Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў. Выдала зборнікі прозы «Сярод блізкіх людзей», «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасці», «Кола», кнігу для дзяцей «Каму расказваюць казкі на два вушкі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0