Увечары суботы ў Палацы культуры горада Маладзечна былі названыя пераможцы 13-й па ліку цырымоніі ўзнагароджання найлепшых музыкаў краіны «Рок-Каранацыя».

Абышлося без асаблівых сюрпрызаў — галоўную рок-карону атрымаў гурт «Ляпіс Трубяцкой».
Каманда Сяргея Міхалка следам за N.R.M. і Neuro Dubel стала трэцяй беларускай групай, якая двойчы прызнавалася найлепшай на цырымоніі.
Вынікі цырымоніі.
Пераможцаў вызначала журы, акром адмыслова пазначаных намініцыяў.

Песня году (вызначалася парталам «Тузін Гітоў») —«Зорачкі» («Ляпіс Трубяцкой»)

Альбом году«Маніфест» («Ляпіс Трубяцкой»)

Выканаўца годуВіталь Артыст («БЕЗ БИЛЕТА»)

Кліп году «Мечтатели» («БЕЗ БИЛЕТА»)

Адкрыццё году (вызначалася наведнікамі парталу «Тузін Гітоў») — ESPRIT

Традыцыі і сучаснасць (вызначалася ініцыятывай «Будзьма») — этна-трыё «Троіца»

За вялікі ўнёсак у развіццё беларускай музыкі (вызначалася арганізатарамі) — Андрэй Іваноў (гурт «Зарціпо»)

Рок-князёўна (вызначалася арганізатарамі) — Ганна Хітрык («Детидетей»)

Рок-Карона«Ляпіс Трубяцкой»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?