Чытачы "Нашай Нівы" ужо чулі навіну пра зьяўленьне новай кнігі прафэсара, доктара гістарычных навук сп. Захара Шыбекі "Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет."

У гэты панядзелак, 16 сакавіка, у Вільні ў вучэбным корпусе ЭГУ
(вул.Валакупю, 5, аўд. 009, а 13.00 гадзіне) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі з удзелам аўтара.

Разам з гэтай навінкай адбудзецца прэзэнтацыя кнігі "Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах", складальнікам якой зьяўляецца кандыдат гістарычных навук сп. Юрась Бачышча.

Абедзьве кнігі сталі часткай праекту Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі, які дзейнічае пры ЭГУ і часткова складаюцца з тых матэрыялаў, якія распрацавалі аўтары ў час выкладаньня гісторыі Беларусі ў гэтай навучальнай установе.

Усе, каго зацікавіла гэтая падзея, запрашаюцца на прэзэнтацыю, каб сустрэцца з аўтарамі, задаць ім свае пытаньні, а таксама набыць навінкі ва ўласныя кніжныя зборы.

Разам з тым, усе прагнучыя вывучаць гісторыю свайго народа, запрашаюцца на праграму "Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія" Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсітэту.

Падрабязную інфармацыю глядзі на сайце унівэрсітэта www.ehu.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?