З 16 сакавіка па будных днях у гадзіны пік будзе арганізавана работа экспрэснага аўтобуснага маршруту № 118э "ДС "Малінаўка-4" — станцыя метро "Трактарны завод".
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў КУП "Мінсктранс".

Маршрут праходзіць па вуліцах Слабадской, Касманаўтаў, праспектах Дзяржынскага, Любімава, Газеты "Правда", вуліцы Алібегава, праспектах Дзяржынскага, Жукава, вуліцах Аэрадромнай, Дзянісаўскай, Ванеева, Кашавога, Даўгабродскай у прамым напрамку.

Па вуліцах Даўгабродскай, Ванеева, Дзянісаўскай, Аэрадромнай, праспектах Жукава і Дзяржынскага, вуліцах Уманскай, Чыгуначнай, Сямашкі, праспектах Любімава і Дзяржынскага, вуліцах Касманаўтаў і Слабадской у зваротным.

У жылым раёне Малінаўка аўтобусы будуць ажыццяўляць пасадку-высадку пасажыраў на ўсіх пунктах прыпынку, размешчаных па трасе маршруту. Далей у маршрут уключаны прыпынкі: "Будаўнікоў", "Уманская", "Гандлёвы комплекс "Аэрадромны", "Маякоўскага", "Аўтабаза" пры руху ў абодвух напрамках і "Будзённага" пры руху ў бок ДС "Малінаўка-4".

Акрамя гэтага з 16 сакавіка для аўтобуснага маршруту № 33с засноўваецца прыпынак "Вул. Нававіленская", размешчаны па вуліцы Арлоўскай, пры руху ў абодвух напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?