Ва Ўкраіне ў выніку дарожна-транспартнага здарэння пад Харкавым загінулі пяць чалавек і пацярпелі 19.

У 13.48 аўтамабіль Mercedes, які рухаўся па трасе Харкаў – Кіеў – Даўжанскі, на 467-м кіламетры выехаў на сустрэчную і сутыкнуўся з маршрутным аўтобусам «Краснакутск – Харкаў».

Ад сутыкнення легкавушка і аўтобус загарэліся.

Усе пяцёра чалавек, што знаходзіліся ў Mercedes’е, загінулі. Пацярпелі 19 пасажыраў аўтобуса, 6 з іх шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?