Распачата справа аб банкруцтве УП «Дырэкцыя па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці».
Пра гэта паведаміла суддзя Гаспадарчага суда Мінска Алена Мельнікава.

Паводле яе слоў, асноўным крэдыторам прадпрыемства з’яўляецца гарадская падатковая інспекцыя.

Дырэкцыя мае даўгі перад бюджэтам Мінска ў памеры больш за 1 млрд. рублёў.
«Пакуль конкурсная вытворчасць не распачата ў сувязі з тым, што не прызначаны крызісны кіраўнік, які цяпер праходзіць навучанне», — паведаміла А.Мельнікава.

«Калі будзе кіраўнік, будуць запытаныя патрабаванні іншых крэдытораў і, я лічу, сума даўгоў будзе значна большай», — лічыць суддзя.

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Дырэкцыя па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці» было заснаванае Мінгарвыканкамам для кіраўніцтва будаўнічымі работамі на плошчы, што праводзіліся з 2004 па 2006 гады. Асноўным аб’ектам стала будаўніцтва падземнага грамадска‑гандлёвага цэнтра «Сталіца» плошчай каля 103 тысячы квадратных метраў. Апрача гэтага, былі пабудаваны падземныя пераходы, падземны паркінг, колерамузычны фантан і праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі. Паводле праектна‑каштарыснай дакументацыі, кошт праекта рэканструкцыі плошчы склаў больш за 225 млрд. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?