Ужо даўно настаў час для поўнага зняцця якіх бы ні было абмежаванняў, што перашкаджаюць развіццю нармальных адносін паміж Беларуссю і ЕС. Аб гэтым заявіў прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў, каменціруючы журналістам рашэнне Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў ЕС аб прадаўжэнні тэрміну прыпынення абмежаванняў адносна шэрага службовых асоб Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі падкрэсліў: «На нашу думку, названае рашэнне дае магчымасць захоўваць прагматычны дыялог паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. Нагадаю, што гэты дыялог мае ўзаемавыгадны характар. Адначасова мы цвёрда перакананы ў тым, што ўжо даўно настаў час для поўнага зняцця якіх бы ні было абмежаванняў, што перашкаджаюць развіццю нармальных адносін паміж Беларуссю і ЕС».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?