Аўстралійская сталіца Канбера — горад з самым высокім працэнтам кенгуру на душу насельніцтва ў свеце. Торбавых жывёлаў можна сустрэць не толькі ў парках, але і на людных вуліцах. А як вы хочаце — гутарка вядзецца пра нацыянальны сімвал.

З іншага боку, кенгуру — галаўны боль сталіцы: яны прычына аўтазатораў і аварыяў, час ад часу палохаюць наведнікаў паркаў сваім з’яўленнем і, як высветліла на мінулым тыдні адна пераляканая аўстралійская сям’я, жывёлы запраста могуць скокнуць у жылы дом «на адведкі».

Джон Стэнхап, міністар па справах сталіцы, лічыць, што дзеля аднаўлення біялагічнае раўнавагі трэба ўпаляваць пэўную колькасць кенгуру. «Жывёлы зрабіліся праблемай, — сказаў міністр у сваім нядаўнім афіцыйным звароце, — а мы надта доўга стараліся не заўважаць гэтага і ніяк не рэагавалі». Тым жа часам, актывісты па ахове жывёлаў, прыводзяць выніку апытанне, паводле якога 84 адсоткі сталічных жыхароў лічаць, што трэба пакінуць жывёлаў у спакоі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?