У лідэра каардынацыйнае рады прадпрымальнікаў Мінска Аляксандра Макаева супрацоўнікі міліцыі ўзялі адпячаткі туфляў.

Як паведаміў А.Макаеў, 18 сакавіка ён быў выкліканы ў следчы аддзел крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС Мінска. «Супрацоўнікі міліцыі заявілі мне, што я выклікаюся ў сувязі з абрабаваннем пункта абмену валют у мінскім гіпермаркеце «Прастор». Нібыта мой тэлефон знаходзіцца ў нейкіх чорных спісах, і мне неабходна прыйсці на допыт», — сказаў А.Макаеў.

Прадпрымальнік зазначыў, што ў міліцыі ў яго цікавіліся нумарам тэлефона праваабаронцы Ігара Ледніка, які жыве ў Барысаве (Мінская вобласць). «Пасля гэтага супрацоўнікі міліцыі ўзялі ў мяне адпячаткі туфляў. Яны паспрабавалі ўзяць і адпячаткі пальцаў, аднак я заявіў, што іх ужо здаваў», — паведаміў А.Макаеў.

«Як гэта дапаможа міліцыі знайсці злачынцу, я не ведаю, а ці стане гэта чарговай правакацыяй у дачыненні да лідэраў апазіцыі — мы паглядзім», — заявіў прадпрымальнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?