Надзвычай насычанымі выдаліся мінулыя выходныя ў супрацоўнікаў МНС і міліцыі гораду энергетыкаў.

У мінулую пятніцу, 13 сакавіка, у гарадскі аддзел міліцыі паступіла тэлефанаванне пра закладзеную ў краме па адрасе Леніна, 19 бомбу. Трохгадзінная праца сапёраў, супрацоўнікаў міліцыі ды МНС на шчасце аказалася марнай. У хуткім часе высветлілі асобу першага падазраванага ў тэлефанаванні – ім апынуўся 13-гадовы школьнік Белаазёрску.

Але прыгоды мясцовых супрацоўнікаў МНС у той дзень не скончыліся. На возеры Чорным, што знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад гарпасёлку, ім давялося выратаваць трох рыбакоў, што ледзь не пайшлі пад лёд у сотні метраў ад берагу. А ў суботу і нядзелю з пад лёду выратавалі яшчэ двух шукальнікаў прыгодаў.

Паводле «Вечерний Брест»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0