Сустракае малпа ваўка.

— Ой, ваўчара, як жа ж мы жыць будзем: крызіс, экспарт упаў, апазіцыя пятай калонай ходзіць...

— Ай, малпа, я як еў мяса, так і буду сабе есці.

Паскакала малпа далей. Бачыць — ліса.

— Ой, лісачка, як жа ж мы жыць будзем: крызіс, крэдытаў не даюць...

— Ай, малпося, я як насіла футра, так і буду насіць.

...Пастаяла малпа, падумала:

— А я як хадзіла з голым задам, так і буду хадзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0