Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч зняты з пасады нам.дырэктара Усходняга дэпартамента, куратара Беларусі ў польскім Міністэрстве замежных справаў.

М.Машкевіч паведаміў радыё "Рацыя", што не займае гэтую пасаду з мінулага панядзелка. Ён застаецца на службе ў замежнапалітычным ведамстве Польшчы, але беларускай праблематыкай больш займацца не будзе. На пасаду куратара Беларусі ў МЗС Польшчы прызначана Ганна Кастшэва.

Марыюш Машкевіч не пажадаў называць прычыны звальнення яго з гэтай пасады, якую ён займаў цягам 14 месяцаў.
Машкевіч адзін з найбольш дасведчаных у беларускіх справах польскіх дыпламатаў.

Нагадаем, што ў сакавіку 2006 года ён з асабістай ініцыятывы браў удзел у вулічных акцыях пратэсту ў Менску супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Быў затрыманы ў намётавым лагеры на Кастрычніцкай плошчы і асуджаны на 15 сутак арышту. Дыпламата вызвалілі датэрмінова, пасля пратэстаў уладаў Польшчы і міжнароднай грамадскасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?