Для вас грае капэла Зьмітра Сідаровіча - дуда, скрыпка, акардэон і бубны.

У праграме: беларускія і еўрапейскія танцы - юрачка, кракавяк, ойра, падыспань, полька-матылёк, лявоніха, млын, грачанікі, верабей, матлёт, а таксама традыцыйныя эратычныя гульні!

Калі вы нават ніколі не танчылі беларускія танцы, але хочаце навучыцца - прыходзьце і навучыцеся!

Нацыянальныя строі толькі вітаюцца. Але дрэс-коду, як такога, няма - абы вам было зручна і не горача. Істотная парада: выбірайце не коўзкі абутак.

У кавярні можна замовіць гарбату, салаты, піццу. Піва не прадаецца, але нібыта дазваляецца ціха праносіць сваё, набытае ў краме.

Уваходны квіток каштуе 5 тыс. бел. рублёў. Для дзяцей бясплатна.

Папярэдняя замова столікаў па тэл. 285-27-68, 294-56-72.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?