Ёзэф Фрыцль прызнаў сваю віну пасля паказу ў судзе відэазапісу ягонай дачкі Элізабет. Рэшту жыцця ён правядзе ў спецыяльнай клініцы, бо пакутуе на схаваныя псіхічныя захворванні.

Фота AFP

Фота AFP

У Аўстрыі працэс па справе Ёзэфа Фрыцля назвалі «працэсам стагоддзя». У красавіку мінулага году стала вядома, што жыхар невялікага аўстрыйскага гарадка Амштэтэн на працягу чвэрці стагоддзя 24 гадоў трымаў уласную дачку ў склепе і гвалціў яе. Элізабет нарадзіла ад роднага бацькі 7 дзяцей. Адзін з нованароджаных памёр у выніку не аказання медыцынскай дапамогі.

Суд на Фрыцлем пачаўся 16 сакавіка 2009 году. Ён да апошняга адмаўляў сваю віну, а на судовыя паседжанні з’яўляўся з закрытым тварам. Непакоячыся пра маральны стан прысяжных, суддзя пастанавіў абмежаваць час знаходжання прысяжных на паседжанні. Сёння ў судзе дэманстравалі відэазварот Элізабет, у якім яна распавяла падрабязнасці свайго 24-гадовага затачэння, што і прымусіла ўрэшце Ё. Фрыцля прызнаць сваю віну. Суд прысяжных прысудзіў яго да пажыццёвга зняволення. Паколькі ён пакутуе на схаваныя псіхічныя захворванні і ўяўляе небяспеку для грамадства, рэшту жыцця ён правядзе ў спецклініцы пад наглядам медыкаў. Ягоная дачка і яе дзеці цяпер знаходзяцца ў бальніцы, Элізабет пакутуе на афітаміноз.

У Аўстрыі гісторыя маньяка з Амштэтэна выклікала велізарны рэзананс. Шмат хто з аўстрыйцам застаўся незадаволеным прысудам, чакаючы, што Фрыцля мусілі пакараць больш строга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?