Часам здзіўляе жаданне калегаў звязаць падзеі, якія з сабой абсалютна не звязаныя.

Апошні прыклад — звальненне Марыюша Машкевіча і звальненне Агнешкі Рамашэўскай. Найбольш адчайныя нават сцвярджаюць, што гэта адбылося ў адзін дзень. На самой справе пра тое, што Машкевіч не адказвае ўжо за «беларускае пытанне» у польскім МЗС я даведаўся яшчэ на мінулым тыдні калі быць дакладным дык у пятніцу. Не выключана, што звальненне адбылося яшчэ раней...

Але нават не гэта галоўнае.

Падыходы Рамашэўскай і Машкевіча да cітуацыі на Беларусі былі абсалютна супрацьлеглыя.

Машкевіч быў гарачым прыхільнікам лагоднай палітыкі ў дачыненні да Лукашэнкі і ёй спрыяў. Агнешка Рамашэўская больш рэалістычна ацэньвала прычыны «беларускай лібералізацыі» і адпаведна зусім інакш глядзела на яе перспектывы.

Рашэнне пра звальненне Машкевіча прымаў МЗС, рашэнне пра звальненне Рамашэўскай шэф TVP. Прычым звальненне Рамашэўскай адбылося без кансультацый з польскім урадам (падцверджанне таму публічны дэмарш «wszystkich świętych» на чале з маршалкам Сэната Богданам Барусэвічам).

Але такое ўражанне, што гэтыя падрабязнасці цяпер мала кога не цікавяць.

З свайго боку спадзяюся, што Агнешка Рамашэўская яшчэ вернецца на «Белсат» таму што цяжка ўявіць гэты праект без яе...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?