Супрацоўнікі міліцыі і КДБ затрымалі лідэра незарэгістраванага руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча.

Гэта адбылося ў 22.40 вечара, калі Артур спусьціўся ў падземны пераход на плошчы Перамогі ў Менску.

Затрымлівалі Артура намесьнік міліцыі Савецкага раёну, супрацоўнік КДБ Раман Сухінін, і чацьвёра міліцыянтаў у цывільным.

Хлопца адвезьлі ўва ўпраўленьне міліцыі Савецкага раёну Менску. Артур пасьпеў паведаміць, што там яму сказалі, што яго абвінавацяць у дробным хуліганстве. Артур Фінькевіч назваў гэта прэвэнтыўным затрыманьнем напярэдадні вулічнай акцыі ў Дзень Волі, на правядзеньне якой улады далі афіцыйны дазвол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?