Маніфестанты патрабавалі ад НАТА вываду войск з Афганістану і Іраку, а таксама вывазу амерыканскай ядравай зброі з тэрыторыі Бельгіі.

Фота REUTERS

Фота REUTERS

Акцыя «Гульня НАТА скончаная», арганізаваная пацыфіскай арганізацыяй «Форум дзеянняў у падтрымку міру», была прымеркаваная да юбілейнага саміту Паўночнаатлантычнага альянсу, што адбудзецца 3 і 4 красавіка ў французскім Страсбуры і нямецкім Кёле. У гэтым годзе НАТА адзначае 60-годдзе ўтварэння.

Маніфестанты, якія патрабавалі ад НАТА вываду войск з Афганістану і Іраку, а таксама вывазу амерыканскай ядравай зброі з тэрыторыі Бельгіі, паспрабавалі зладзіць масавы прарыў на тэрыторыю штаб-кватэры Паўночнаатлантычнага альянсу, аднак былі спыненыя паліцыяй Брусэлю. Частку маніфестантаў ў прадмесці гораду затрымалі конныя паліцыянты. Усяго паліцыяй было затрымана больш за 400 чалавек.

Паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0