Арганізатары мерапрыемства паабяцалі, што першыя паўгадзіны ўваход у танцзалу будзе бясплатным.

Трагедыя здарылася ў горадзе Перваўральску прыблізна ў 23.00 па мясцовым часе. Камерцыйная фірам «Галівуд» ладзіла ў адным з гандлёва-забаўляльных цэнтраў гораду дыскатэку. Арганізатары мерапрыемства паабяцалі, што першыя паўгадзіны ўваход у танзалу будзе бясплатным. У выніку перад забаўляльным цэнтрам сабраўся вялізны натоўп жадаючых патрапіць на дыскатэку за так. Узнікла цісканіна, у якой загінулі тры 10-класніцы і мужчына 1979 году нараджэння. На месца трагедыі з’явіліся міліцыянты. Яны рассеялі натоўп, дзякуючы чаму, магчыма, ўдалося пазбегнуць большых ахвяраў.

Цяпер вырашаецца пытанне неабходнасці распачынання крымінальнай справы.

Паводле lenta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0