Беларускі пісьменьнік Генрых Далідовіч скончыў адну з Антоніем Дзям’янкам школу. Толькі значна раней. Бацькі Генрыха Вацлававіча былі знаёмыя зь сям’ёй Дзям’янкаў. Ад іх ён ведаў пра Антона як пра начытанага, разумнага хлопца: «Шмат чытаў, захапляўся літаратурай і гісторыяй, быў добра выхаваны малады чалавек». Рашэньне вывучыцца на сьвятара было не выпадковае (Дзям’янкі былі шчырыя каталікі) і было сустрэтае настаўнікамі без захапленьня, аднак гэта не спыніла хлопца. «Ён меў моцны характар і волю да зьдзяйсьненьня задуманага, і ні што яго не магло спыніць», – кажа Г.Далідовіч.

На сьвяткаваньні 140-годзьдзя Дзераўнянскай школы сп.Далідовіч меў магчымасьць некалькі гадзінаў паразмаўляць зь земляком. Размова, як кажа пісьменьнік, была прыемнай і ўтульнай: «Вельмі тактоўны, сьціплы чалавек. Бездакорна размаўляе па-беларуску. Як пісьменьнік, спадзяюся, што мы дачакаемся ад біскупа Дзям’янкі (на фота падчас урачыстасьцяў Божага Цела 16 чэрвеня ў сталіцы) ня толькі рэлігійных твораў».

Запісаў Сямён Печанко

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0