Пасля Ісландыі і Латвіі — Вугоршчына.

Прэм’ер‑міністр Вугоршчыны Фэрэнц Дзюрчань падаў у адстаўку са сваёй пасады пад ціскам крызісных падзеяў. Ён прапанаваў сваёй Сацыялістычнай партыі знайсці іншага, папулярнейшага прэм’ера.

Покуль што крызіс не выклікаў вялікіх вулічных пратэстаў у Будапешце, у адрозненне ад Рыгі, Вільні, Дубліна, Рэйк’явіка.
Гэта пры тым, што пратэсты былі выбухалі два гады таму, калі журналістам удалося запісаць на стужку прызнанні Дзюрчаня аднапартыйцам, што «мы лгалі і ўвесь час ілгалі» пра сапраўдны стан эканомікі краіны. Стан той быў сапраўды неважнецкі. Сёння Вугоршчына наперадзе Еўропы ўсёй па дэвальвацыі нацыянальнай валюты — форынта, а каб уратавацца, прыйшлося браць астранамічныя крэдыты ЕС і МВФ. Вось так Вугоршчына пад кіраўніцтвам посткамуністаў адстала ад сваіх суседзяў з Чэхіі, Славаччыны і Славеніі, з якімі на выхадзе з камуны яна была амаль нароўні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?