Прагноз надвор’я ў Беларусі на 24—26 сакавіка 2009 года.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметаэцэнтра, 24 сакавіка ў Беларусі будзе воблачна, часам ападкі, у асноўным снег, мокры снег, па поўдні — наліпанне мокрага снегу. Ноччу і раніцай у Брэсцкай вобласці месцамі моцны мокры снег, у асобных раёнах краіны туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°C, днём мінус 1 — плюс 5°C.

У Мінску 24 сакавіка воблачна. Часам снег, мокры снег. Ноччу і раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°C, днём 0 — плюс 2°C.

У наступныя двое сутак, 25—26 сакавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.

25‑га на большай частцы тэрыторыі снег,
мокры снег, ноччу па Гомельскай і Магілёўскай абласцях месцамі моцны снег. На асобных участках дарог голалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—7°C, днём мінус 2 — плюс 3°C. 26‑га месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—8°C, пры праясненнях да мінус 10—12°C, днём мінус 3 — плюс 3°C.
У Мінску 25 сакавіка воблачна з праясненнямі. Часам снег, мокры снег.
На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—5°C, днём каля 0°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0