Аляксандр Лукашэнка 23 сакавіка сустрэўся з прэзідэнтам Абхазіі Сяргеем Багапшам. У цэнтры ўвагі знаходзіліся пытанні развіцця гандлёва‑эканамічных і культурных сувязей, паведамілі ў прэс‑службе беларускага лідэра.

«Мы з прэзідэнтам Расіі ўжо абмяркоўвалі праблемы, якія тут, у гэтым рэгіёне, ёсць з пункту гледжання эканомікі і датычацца Беларусі. Тэм для размовы шмат, і, перш за ўсё, гаспадарчыя. Бо пасля набыцця незалежнасці заўсёды спраў прыбаўляецца. Мы будзем рады, што з удзелам Беларусі ўдасца вырашыць больш праблем, якія існуюць у гэтым рэгіёне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Сяргея Багапша.

У сваю чаргу кіраўнік Абхазіі падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за гэту сустрэчу. «Мы гатовы з Беларуссю цесна працаваць у эканамічным плане», — сказаў Сяргей Багапш. Ён расказаў кіраўніку беларускай дзяржавы аб мінулагодніх закупках Абхазіяй прадукцыі беларускага машынабудавання. Гэта, галоўным чынам, трактары і пагрузачная тэхніка.

Сёлета Абхазію цікавіць магчымасць набыцця буйной партыі аўтамабіляў МАЗ. «Мы гатовы іх купіць на адзін мільярд расійскіх рублёў. Сёння мы можам гэта сабе дазволіць. Мы будзем працаваць з Беларуссю. Нам гэта зручна, і гэта — якасная тэхніка», — сказаў Прэзідэнт Абхазіі.

Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Багапш абмяняліся думкамі па пытаннях развіцця турызму, дзіцячага адпачынку, а таксама аб наладжванні супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?