12 чэрвеня да моладзевай галадоўкі далучыўся дэпутат Мастоўскага райсавету Алесь Зарамбюк.

13 чэрвеня менскіх удзельнікаў галадоўкі і іх паплечнікаў Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Зьмітра Хведарука, Аляксея Янушэўскага, Віктара Янчурэвіча, Антаніну Вежнявец, Алеся Паплыку затрымалі на вуліцы, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе ўлётак. На Дашкевіча й Хведарука склалі пратаколы за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак.

Стан здароўя Дашкевіча істотна пагоршыўся 15 чэрвеня. У гэты дзень спынілі галадоўку 13 удзельнікаў па-за Менскам. У Менску працягнулі галадоўку З.Дашкевіч, Сяржук Дашкевіч, Юлія Балонкіна, Ірына Завадзкая, Любоў Цітова, Алесь Карневіч (усе зь Менску), Валер Мацкевіч (з Бабруйску), А.Паплыка (з Магілёва), Наста Азарка (зь Нясьвіжу), у Мастах – А.Зарамбюк.

16 чэрвеня шпіталізаваная Н.Азарка, якая страціла прытомнасьць. 17 чэрвеня было вырашана спыніць эстафэтную галадоўку, якая доўжылася 20 дзён.

18 чэрвеня на чыгуначным вакзале Менску міліцыянты затрымалі каля 20 удзельнікаў флэш-мобу ў падтрымку галадоўнікаў. Іншыя ўдзельнікі акцыі перанесьлі моб на станцыю «Інстытут культуры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0