Як паведамляе РІА «Навіны» ад сёння ў Расіі ўступае ў дзеянне пастанова ўраду пра выдачу льготных рублёвых аўтакрэдытаў тэрмінам на тры гады.

Частку працэнтнай стаўкі кампенсуе банкам дзяржава. Выдаваць крэдыты будуць Сбербанк і ВТБ, што маюць філіялы па ўсёй краіне.

У спіс з 30 аўтамабіляў‑льготнікаў, кошт якіх не перавышае 350 тыс. расійскіх рублёў (каля 11‑12 тыс. даляраў ЗША) увайшлі нелюксавыя маркі — увесь мадэльны шэраг

АвтоВАЗа, UAZ Hunter, а также Ford Focus, Fiat Albea, Kia Spectra, Renault Logan, Skoda Fabia і Volkswagen Jetta.

Банкі будуць даваць крэдыты па сваёй працэнтнай стаўцы мінус дзве траціны стаўкі рэфінансавання ЦБ. Ад сённяшніх 13% гэта 8,66% гадавых. Эксперты палічылі, што ў гэтым выпадку памер пераплаты зменшыцца ўдвая. Такім чынам, пры першапачатковым авансе ў 105 тыс. расійскіх рублёў (каля 3 тыс. даляраў) цягам трох гадоў аўтаўладальнік выплаціць за машыну 245 тысяч расійскіх рублёў. Гэта ў сярэднім 6,8 тыс. расійскіх рублёў у месяц (каля 200 даляраў).

Галоўная .ўмова пры першапачатковым узносе выплаціць 30% ад кошту аўто.

Эксперты мяркуюць, што дзякуючы такому аўтакрэдытаванню попыт на машыны вырасце на 5‑7%, а ВАЗ зможа прадаць да 30 тыс. аўтамабіляў (сёння на складах знаходзяцца 90 тыс. аўто.

***

Што да Беларусі, то тут банкі даюць крэдыты, паведамляе Інфабанк, тэрмінам ад трох, але збольшага на пяць-сем гадоў. Стаўкі ад 16,5‑18% у валюце, да 28% у рублях.

Калі браць крэдыт на 5 тыс. даляраў, то пераплата складзе ад 2 288 даляраў (у Беллгазпрамбанку) да 3 493 даляраў (у Прыёрбанку). А гэта 45%‑69,86%. О, як далёка нам нават да Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0