Афіцыйны Мінск прапануе плаціць $148 за тысячу кубаметраў да верасня, матывуючы гэта наступствамі фінансавага крызісу.

Беларусь працягвае перамовы з «Газпромом» і ўрадам Расіі наконт вяртання ў разліках да сярэднегадавой цаны. Мінск прапануе ўсталяваць гэтую цану на ўзроўні $148 за тысячу кубаметраў і захаваць яе да верасня, а ў канцы году правесці пераацэнку, піша «Коммерсант».

У чацвёртым квартале, паведамляе выданне, беларускі бок прагназуе цану тысячы кубаметраў газу ў памеры $90. Свае прапановы Беларусь матывуе наступствамі фінансавага крызісу. Эксперты, апытаныя «Коммерсантам», не выключаюць, што расійскі бок, які таксама апынуўся ў зусім няпростай сітуацыі, падтрымае саюзніка. Дырэктар East European Gas Analysis Міхаіл Карчомкін мяркуе, што ігнараванне прапановаў можа прывесці да крайніх мераў, а перапынкі ў пастаўках газу па газаправодзе Ямал‑Еўропа абыдуцца Расіі даражэй, чым разлікі па сярэднегадавой цане газу.

Паводле Коммерсант

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0