«Найлепшая ў свеце валюта — нарвежская крона»,

— перакананыя аналітыкі HSBC, якія апублікавалі аналітычнае даследаванне наконт асноўных сусветных валют, піша газета.ua.

Зараз крона выглядае ўстойлівай у параўнанні з далярам і еўра на фоне іх пастаянных ваганняў, а з восені мінулага году наогул прыбаўляе ў росце. Будзе яна працягваць расці ў найбліжэйшы год‑паўтара.

У Нарвегіі ёсць $350‑мільярдны інвестфонд пад завязку набіты грашыма, атрыманымі ад продажу нафты. Дый падзенне прамысловасці ў гэтай краіне найменшае ў параўнанні з сусветнымі эканомікамі, дадае газета.ua.

Раней нарвежская крона выглядала слаейшай за швейцарскі франк ці іену, але добра ўмацавалася на тле эканамічнага хаосу. А цягам апошніх чатырох месяцаў 2008 году вырасла на адну пятую ў адносінах да даляра.

***

Што да Беларусі, то ад пачатку году тут назіраецца імклівы рост курсу нарвежскай кроны ў дачыненні да беларускага рубля.

Так, на 1 студзеня 2009 г. ён быў устаноўлены ў памеры 304 рублі 44 капейкі (праўда, на 1 верасня 2008 г. складаў 393 рублі 6 капеек), на 2 студзеня — час правядзення дэвальвацыі ‑ ён быў устаноўлены ў памеры 380 рублёў 10 капеек.

на 1 лютага 2009 году ‑‑ 398.70 рублі, на 1 сакавіка — 409.64 рублі, на сёння, 24 сакавіка, ‑‑ 440 рублёў 2 капейкі, на заўтра 25 сакавіка — 441 рубель, 69 капеек.

Такім чынам, з 1 студзеня па 25 сакавіка курс нарвежскай кроны ў Беларусі вырас ажно на 45,082%, а з часу правядзення дэвальвацыі на 16,2%.

Афіцыйны курс даляра з 1 студзеня вырас на 26,68% (на 25 сакавіка ўстаноўлены ў памеры 2 787 рублёў), еўра - на 23,17% (на 25 сакавіка ён устаноўлены на ўзроўні 3 790 рублі 4 капейкі),

курс кітайскага юаня вырас з 1 студзеня на 26,96%, японскай іены на 16,5%, швейцарскага франка - на 21,8%, літоўскага літа - 23,26%, польскага злотага на 11,76%, расійскага рубля на 8,93%, украінскай грыўны на 26,68%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?