Расійскую эканоміку чакае новая хваля крызісу, заявіў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын на калегіі Міністэрства эканамічнага развіцця (МЭР).

Новае падзенне будзе выклікана ростам пратэрміновак і невяртанняў крэдытаў.

«Цяпер мы перажываем другую хвалю праблем фінансавай сістэмы ў сувязі з невяртаннем крэдытаў рэальным сектарам», – патлумачыў міністр.

Гэта будзе адбывацца ад таго, што ў найбліжэйшай будучыні попыт на прадукцыю кампаній рэальнага сектару застанецца на нізкім узроўні.

Усе надзеі на хуткае ажыўленне эканомікі беспадстаўныя, мяркуе Кудрын,
і нават рост попыту з боку дзяржавы, на які разлічваюць многія, толькі «кропельніца для хворага» і карэнным чынам сітуацыі не зменіць.

На заяву Кудрына расійскія фондавыя рынкі адказалі падзеннем каціровак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?