У аўторак вечарам адбылася другая фінальная сустрэча чэмпіянату Беларусі па хакеі.Напярэдадні «Юнацтва» павяло ў серыі з «Гомелем», дзякуючы цяжкой перамозе ў овертайме — 3:2.
На гэты ж раз «рысі» дысцыплінавана сыгралі ў абароне і не дазволілі мінчанам закінуць ніводнай шайбы. Затое сам «Гомель» адзначыўся двойчы. Трапныя кідкі на рахунку Філіна і Мусіенкі — 0:2.
Лік фінальнай серыі зраўняўся — 1:1. Серыя працягнецца да чатырох перамог адной з каманд, як у Кубку Стэнлі. Наступная сустрэча пройдзе 27 сакавіка ў горадзе над Сожам.
Першая шайба ў браме
За ёй другая
0
0
0
0
0
0