і склаў 2.811 рублёў. Прычына — узмацненне даляра проці еўра на сусветным рынку.

Паводле вынікаў таргоў замежнымі валютамі 25 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 24 рублі і склаў 2.811 рублёў.

Згодна са звесткамі БВФБ, у таргах па даляры ЗША ўзялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 12 млн. 650 тыс. (попыт — 12 млн. 999 тыс., прапанова — 8 млн. 964 тыс.).

У таргах па расійскім рублі ўдзельнічалі 26 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 245 млн. 429 тыс. (попыт — 199 млн. 364 тыс., прапанова — 245 млн. 429 тыс.), а курс знізіўся на 0,41 рубля і склаў 83,35 беларускага рубля за адзін расійскі.

У таргах па еўра ўзялі ўдзел 22 банкі. Аб'ём здзелак склаў 12 млн. 498 тыс. (попыт — 12 млн. 497 тыс., прапанова — 13 млн. 500 тыс.), а курс знізіўся на 14 рублёў і склаў 3.776 рублёў за еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0