Актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з сельгаспрадпрыемства «Гарадзец» пагражаюць звальненнем з працы за ўдел ва Ўстаноўчым з’ездзе і подпісы пад дакументамі аб заснаванні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Нагадаем, калісьці саўгасам «Гарадзец» кіраваў цяперашні прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

Як распавёў прэсавай службе БХД адзін з заснавальнікаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Пётр Мігурскі, у Гарадцы зафіксаваны надзвычайны ціск на людзей, што падтрымалі ідэю стварэння хрысьціянскай партыі.

‑ Адной сям’ёй зацікавіўся іх непасрэдны кіраўнік. Ён сказаў, што «мы ведаем: вы прыязджалі на Ўстаноўчы з’езд, нам вядома, што ставілі подпісы пад дакументамі аб заснаванні партыі і г.д.».

Як мяркуе Мігурскі, актывісты БХД, якія працуюць на вёсцы, найбольш залежныя ад ціску ўлады.

Пётр Мігурскі ўпэўнены, што Міністэрству юстыцыі дадзены загад не рэгістраваць партыю Беларуская хрысьціянская дэмакратыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?