Цяпер Чэхія з’яўляецца старшынёй Еўразвязу.
Выступаючы ў Еўрапарламенце, Тапаланек сказаў, што план Барака Абамы, скіраваны на стабілізацыю амерыканскай эканомікі, «падарве стабільнасць сусветнага фінансавага рынку».
Лідэры большасці еўрапейскіх дзяржаў выступаюць за больш жорсткі фінансавы кантроль, у той час як адміністрацыя Абамы інвестуе значныя бюджэтныя сродкі з мэтай стымуляваць эканамічнае развіццё.
Заява Тапаланека стала самым жорсткім каментаром наконт праграмы Барака Абамы з боку Еўрасаюза, у які ўваходзяць 27 дзяржаў.
На наступным тыдні Абама наведае Прагу ў рамках свайго першага візіту ў Еўропу ў якасці прэзідэнта ЗША.
Учора парламент Чэхіі прагаласаваў за вотум недаверу ўраду Тапаланека.