Партыя БНФ заклікала ўсе дэмакратычныя структуры сумесна арганізаваць правядзенне акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2009».
Як заявіў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч 26 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску, шэсце і мітынгі ў дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС (26 красавіка) праходзяць ужо на працягу 19 гадоў.
Партыя БНФ, сказаў В.Івашкевіч, звяртаецца да ўсіх дэмакратычных арганізацый, палітычных лідэраў, кандыдатаў у прэзідэнты з заклікам «узяць на сябе адказнасць» і разам арганізаваць гэтую акцыю.
Пакуль аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху — 2009» не створаны, зазначыў В.Івашкевіч. «Да акцыі застаўся месяц. Калі ў найбліжэйшыя тры дні пасля звароту ніхто не выкажа жадання не на словах, а на справе ўзяць на сябе адказнасць за правядзенне «Чарнобыльскага шляху» і не крытыкай чужой дзейнасці, а ўласным прыкладам паказаць, як трэба праводзіць акцыі, мы зноў будзем рабіць усё самі», — сказаў палітык.
Паводле яго слоў,
Партыя БНФ не можа дапусціць таго, каб у гэты дзень «усе сядзелі на семінарах і канферэнцыях і пісалі справаздачы ў Еўрасаюз».«Камусьці трэба выходзіць на плошчу», — лічыць В.Івашкевіч.