Арсен Венгер, фота lenta.ru
Галоўны трэнер лонданскага «Арсенала» Арсен Венгер мяркуе, што не памыліўся з рашэннем развітацца ў міжсезонне з шэрагам вопытных футбалістаў
[у тым ліку, відаць, і з Аляксандрам Глебам, што перайшоў у каталонскую «Барселону» - НН] і зрабіць стаўку на моладзь.
«Вырашыўшы зноў узяцца за будаванне маладой каманды, я цудоўна разумеў, што буду пад абстрэлам жорсткай крытыкі. Быў гатовы да гэтага. Я усцешаны, што не памыліўся з выбарам. Але наперадзе у нас яшчэ доўгі шлях і шмат працы. Прыйдзецца яшчэ шмат чаму павучыцца», — цытуе словы французскага спецыяліста Спорт‑Экспресс, спасылаючыся на афіцыйны сайт клуба.
***
Пасля 30 тураў «Арсенал» з 55 баламі займае 4‑е месца ў чэмпіянаце Англіі, гэтае месца дае пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў на наступны сезон. Адставанне ад «Чэлсі», што ідзе трэцім, складае шэсць пунктаў.
Каманда працягвае выступ у сёлетнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў (у чвэрцьфінале згуляе з іспанскім «Вільярэалам», матчы - 7 і 15 красавіка),
а таксама ў Кубку Англіі. У паўфінале, дарэчы, нас чакае суперматч: «Арсенал» — «Чэлсі» (18 красавіка).
«Арсенал» быў заснаваны ў 1886 г.
Клуб базуецца на паўночным захадзе Лондана, акурат у гэтым раёне месцяцца некалькі беларускіх дамоў (Скарынаўская бібляітэка, Марыян‑Хаўс, Беларускі дом). Напрыклад, з Беларускага дома бачна клубная арэна - «Эмірэйтс» (Эшбэртан Гроўв)
«Арсенал» — 13‑разовы чэмпіён Англіі, апошні раз браў тытул у 2004 г. (у тым ліку за Арсенам Венгерам тройчы).
У 2006 г. «Арсенал» дайшоў да фінала Лігі чэмпіёнаў, дзе саступіў «Барселоне».
Аляксандр Глеб правёў у клубе тры сезоны: 2005/2006, 2006/2007, 2007/2008. Згуляў за клуб 89 матчаў, забіў сем мячоў.